У Луганску міліцыя прыведзена ў стан баявой гатоўнасці

Луганскія сепаратысты, што штурмавалі будынак СБУ, завалодалі запасамі зброі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовае кіраўніцтва МУС.



luhanskija_sieparatysty.jpg

“5 канал” паведамляе, што ўвесь асабісты склад міліцыі знаходзіцца ў баявой гатоўнасці, а работнікі ДАІ перакрылі ўсе пад'езды да горада .
 

Раней паведамлялася, што падчас штурму сепаратыстамі будынка СБУ ў Луганску пацярпелі па меншай меры восем чалавек.
 

У нядзелю 6 красавіка, вечарам у захопленым будынку абласнога ўпраўлення службы бяспекі заставалася менш за паўсотні сепаратыстаў. Гарадская пракуратура распачала крымінальную справу па факце арганізацыі масавых беспарадкаў.
 

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення дадзенага крымінальнага злачынства.