У ваенных канфліктах свету ўдзельнічае 250 тысяч дзяцей-салдатаў

Сёння ў Іраку, Сірыі, Самалі, Паўднёвым Судане, Афганістане, Малі ў якасці салдатаў выкарыстоўваюцца звыш 250 тыс. дзяцей. 



rv437_articolo.jpg

12 лютага, у Міжнародны дзень барацьбы супраць выкарыстання дзяцей-салдатаў сітуацыю пракаментаваў каталіцкі біскуп Ліра ў паўночнай Угандзе монсіньёр Джузэпэ Франзелі.

«Дзеці-салдаты, гвалтоўна прызваныя на ваенную службу або навучаныя ў адпаведнасці з якой-небудзь дактрынай, – кажа біскуп, – пазбаўленыя асноўных правоў: мець спакойнае дзяцінства і атрымаць нармальную адукацыю. І часта завяршэнне ваеннага канфлікту не прыводзіць да іх вызвалення. Праблема складаецца ў тым, што найбольш цяжкія раны знаходзяцца ўнутры, гэта хвароба грамадства, якое дыхала гвалтам многія гады. Ідзе перыяд аднаўлення не толькі матэрыяльнага, але і таго, што тычыцца псіхалогіі і маралі», паведамляе it.radiovaticana.va.

Неабходна «падбадзёрвць і прымаць гэтых хлопцаў, не глядзець на іх як на праблему, але як на магчымасць праявіць хрысціянскую міласэрнасць, дапамагчы ім «перазагрузіцца», таму што яны самі з’яўляюцца першымі ахвярамі ўсёй гэтай трагедыі», запэўнівае монсеньёр Франзелі, які знаёмы з некаторымі дзецьмі, якія, знесшы гэтыя душэўныя раны, пачалі перабудоўваць сваё жыццё.

krynica.info