Украіна. 100 гадоў дзеду Панасу

100 гадоў споўнілася Пятру Весклярову — культавай постаці ў часы савецкай Украіны. Вескляроў, якога ўсе ведалі як дзеда Панаса, вёў праграму «На добраніч, діти». Галоўным чынам ён проста распавядаў аўдыторыі ўкраінскія казкі. Талант актора і доўгі працоўны стаж (Вескляроў працаваў на канале УТ амаль 25 гадоў) зрабілі яго адным з самых пазнавальных ва Украіне.

100 гадоў споўнілася Пятру Весклярову — культавай постаці ў часы савецкай Украіны. Вескляроў, якога ўсе ведалі як дзеда Панаса, вёў праграму «На добраніч, діти». Галоўным чынам ён проста распавядаў аўдыторыі ўкраінскія казкі. Талант актора і доўгі працоўны стаж (Вескляроў працаваў на канале УТ амаль 25 гадоў) зрабілі яго адным з самых пазнавальных ва Украіне. Кінарэжысёры з часам нават перасталі браць яго на здымкі, паколькі, пабачыўшы яго ў любой ролі, публіка рэагавала аднолькава: «О, дзед Панас!» Яшчэ больш папулярнасці Весклярову дадаў выпадак, калі ён прыйшоў у студыю абсалютна п’яны і зваліўся на падлогу ў прамым эфіры. Пасля падняўся і сказаў у камеру: «Вось такая х..ня, хлопчыкі і дзяўчаты». Гэта фраза адразу стала крылатай. Між тым упартае нежаданне Весклярова вучыць рускую мову зрабілі дзеда Панаса нацыяналістам у вачах кіраўніцтва. У дадатак у краіне ішла кампанія супраць сіяністаў, а Вескляроў паходзіў з яўрэйскай сям’і. Аднаго разу яго праграму хацелі зачыніць, аднак з-за шквалу пратэстаў «На добраніч, діти» ўсё ж пакінулі ў сетцы праграм УТ. Памёр Вескляроў у 1994 годзе. Цяпер мяркуецца назваць яго прозвішчам адну з вуліц Чаркасаў, дзе ён пачынаў свой творчы шлях.
Па матэрыялах украінскай прэсы