Здаецца, ступень патрыятызму ўкраінцаў наўпрост залежыць ад сітуацыі ў Расіі. Пра гэта піша польская газета «Rzeczpospolita» са спасылкай на дадзеныя Кіеўскага міжнароднага
інстытута сацыялогіі. Калі верыць установе, украінцы актыўна рэагуюць на падзеі ў суседзяў, змяняючы свае палітычныя сімпатыі. Так, колькасць прыхільнікаў незалежнасці Украіны значна вырасла за час
першай чачэнскай вайны. Тады група незалежнікаў ва Украіне павялічылася з 54 працэнтаў да 74. А самыя рэкордныя параметры патрыятызму былі зафіксаваныя падчас расійска-грузінскага канфлікту ў
Паўднёвай Асеціі. На той час пакласці галаву за незалежнасць былі гатовыя 82 працэнты ўкраінскіх грамадзян. Тыя ж тэндэнцыі, як сведчаць сацыялагічныя замеры, назіраюцца і падчас газавых войнаў.
«Калі б не Расія, ці ўвогуле быў бы ва Украіне патрыятызм», — жартуе польскае выданне.
Паводле «Rzeczpospolita» (Польшча)
Украіна. Без Расіі не было б украінскага нацыяналізму
- Замежжа
- 07-10-2011
Здаецца, ступень патрыятызму ўкраінцаў наўпрост залежыць ад сітуацыі ў Расіі. Пра гэта піша польская газета «Rzeczpospolita» са спасылкай на дадзеныя Кіеўскага міжнароднага
інстытута сацыялогіі. Калі верыць установе, украінцы актыўна рэагуюць на падзеі ў суседзяў, змяняючы свае палітычныя сімпатыі. Так, колькасць прыхільнікаў незалежнасці Украіны значна вырасла за час
першай чачэнскай вайны. Тады група незалежнікаў ва Украіне павялічылася з 54 працэнтаў да 74. А самыя рэкордныя параметры патрыятызму былі зафіксаваныя падчас расійска-грузінскага канфлікту ў
Паўднёвай Асеціі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: