Украіна. Назву «Крым» забароняць?

Лідар крымскай казацкай абшчыны «Собаль» Віталь Храмаў патрабаваў знішчэння татарскай тапанімікі, да якой належыць і слова «Крым». На яго думку, паўвостраў павінен называцца Таўрыя. Печанегі (так ён называе крымскіх татараў) — гэта прышлая этнічная група, якая з’явілася ў Таўрыі 750 гадоў таму, на 500 гадоў пазней, чым рускія, на 800 гадоў пазней германскіх плямёнаў готаў і булгар, на 1000–1200 гадоў пазней за армян і габрэяў, на 2000 гадоў — за грэкаў.

Лідар крымскай казацкай абшчыны «Собаль» Віталь Храмаў патрабаваў знішчэння татарскай тапанімікі, да якой належыць і слова «Крым». На яго думку, паўвостраў павінен называцца Таўрыя. Печанегі (так ён называе крымскіх татараў) — гэта прышлая этнічная група, якая з’явілася ў Таўрыі 750 гадоў таму, на 500 гадоў пазней, чым рускія, на 800 гадоў пазней германскіх плямёнаў готаў і булгар, на 1000–1200 гадоў пазней за армян і габрэяў, на 2000 гадоў — за грэкаў. Рускія з’яўляюцца «карэнным народам, а печанегі — ворагі рускай дзяржавы. Украіна для іх важная, каб яна стала Дзікім полем любым коштам». Па словах казака, менавіта таму трэба вярнуць Крыму назву Таўрыя — «імя зямлі, дзе была хрышчоная Русь, калі паўвостраў быў цэнтрам не гандлю рабамі, а земляробства і гандлю мяхамі, пянькой і збожжам». Пакуль што грамадства ніяк не рэагуе на заклікі да змены назву паўвостраву.
Па матэрыялах украінскай прэсы