Цікавыя наступствы мела спроба часткі ўкраінскай апазіцыі выкарыстаць лозунг: «Спасибо жителям Донбасса за президента п….а». Гэты лозунг прыдумалі фанаты кіеўскага
Дынама, каб пакрыўдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў — фанатаў з данецкага «Шахцёра». Некаторым аранжавым лозунг спадабаўся, і яны пачалі актыўна выкарыстоўваць яго ў
сваёй агітацыі. У сваю чаргу, улада пачала жорстка караць за выкарыстанне слогану. Так, у цэнтры Кіева спецназ збіў групу людзей, якія хадзілі ў футболках з тым надпісам. Між тым, палітолагі лічаць,
што лепшага падарунку Януковічу нельга было прыдумаць. Адзін з праўладных каментатараў адзначае: «І як павінны рэагаваць тыя 12 мільёнаў, якія галасавалі за Януковіча?! Яны таксама
расчараваныя — хто адсутнасцю рэальных дасягненняў у сацыяльнай сферы, хто адсутнасцю дзяржаўнага статуса рускай мовы, хто канфліктам з Расіяй. Але пры гэтым усё адно ўпэўнены, што ў лютым
2010-га абралі меншае (у параўнанні з Цімашэнка) зло. А ім за гэты выбар зноў вешаюць ярлык «данецкіх», ды яшчэ і намякаюць — маўляў, калі вы абралі
«п...са», значыць, і самі не лепшыя». З іншага боку, мяркуючы па каментарах на апазіцыйных форумах, такая ксенафобія на адрас «данецкіх», здаецца,
знаходзіць падтрымку сярод часткі насельніцтва.
Паводле ўкраінскай прэсы
Украіна. Падзяка «данецкім»
- Замежжа
- 30-09-2011
Цікавыя наступствы мела спроба часткі ўкраінскай апазіцыі выкарыстаць лозунг: «Спасибо жителям Донбасса за президента п….а». Гэты лозунг прыдумалі фанаты кіеўскага
Дынама, каб пакрыўдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў — фанатаў з данецкага «Шахцёра». Некаторым аранжавым лозунг спадабаўся, і яны пачалі актыўна выкарыстоўваць яго ў
сваёй агітацыі. У сваю чаргу, улада пачала жорстка караць за выкарыстанне слогану. Так, у цэнтры Кіева спецназ збіў групу людзей, якія хадзілі ў футболках з тым надпісам.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: