Украіна. Прагульшчыкі супраць Януковіча
У лепшых традыцыях савецкай прапаганды, прэса, блізкая да Партыі рэгіёнаў, якая знаходзіцца пры ўладзе ва Украіне, трактуе пратэсты львоўскіх студэнтаў. Студэнты правялі акцыі пратэсту супраць прызначэння міністрам адукацыі Дзмітрыя Табачніка. Апошні неаднаразова выступаў за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай. Штодня студэнты стваралі вялікі жывы ланцуг ад вакзалу да Політэхнічнага інстытута ў цэнтры горада. Між тым, прэса, якая фінансуецца Партыяй рэгіёнаў, лічыць, што «антытабачная кампанія» ў Львове — змова прагульшчыкаў, якім нецікава вучыцца.
У лепшых традыцыях савецкай прапаганды, прэса, блізкая да Партыі рэгіёнаў, якая знаходзіцца пры ўладзе ва Украіне, трактуе пратэсты львоўскіх студэнтаў. Студэнты правялі акцыі пратэсту супраць
прызначэння міністрам адукацыі Дзмітрыя Табачніка. Апошні неаднаразова выступаў за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай. Штодня студэнты стваралі вялікі жывы ланцуг ад вакзалу да Політэхнічнага
інстытута ў цэнтры горада. Між тым, прэса, якая фінансуецца Партыяй рэгіёнаў, лічыць, што «антытабачная кампанія» ў Львове — змова прагульшчыкаў, якім нецікава вучыцца.
«Тым больш надвор’е спрыяе, сапраўдная вясна, так і хочацца вырвацца хутчэй з універсітэцкіх аўдыторый на вуліцу», — дадае адно з выданняў. Відавочна, што пакуль
адміністрацыя Януковіча не ведае, як рэагаваць на падзеі ў Львове, і прыдумвае розныя байкі пра прагульшчыкаў.
Па матэрыялах украінскай прэсы