Каманда Януковіча вырашыла сур’ёзна заняцца крымскімі татарамі, якія на нацыянальным узроўні традыцыйна падтрымліваюць аранжавыя палітычныя сілы. Так, лідэры нефармальнага парламенту
Меджаліс уваходзілі ў кіраўніцтва і дэпутацкую групу саюзу “Наша Украіна. Такая пазіцыя была цалкам лагічнай з улікам таго, што партыя Януковіча заўсёды выступала супраць
рэпатрыяцыі крымскіх татар і вяртання зямель, якія ім належалі да дэпартацыі ў Сярэднюю Азію 1944-га году. Каб раскалоць татарскую палітычную грамаду урад пачаў працэс рашэння зямельнага пытання.
Вырашана для пачатку проста правесці інвентарызацыю земляў і скласці спіс людзей, якія маюць на яе прытэнзіі.
У працу ўрадавай камісіі ўключаны прадстаўнікі татарскай грамадскай арганізацыі Аўдэт, з якой бела – блакітныя, здаецца, і будуць рабіць лаяльную сябе сілу. Варта адзначыць, што спробы
раскалоць Меджаліс мелі месца з моманту стварэння самага Меджаліса, аднак ніякіх сур’зных вынікаў не мелі. Лепшае дасягненне супернікаў Меджалісу было зафіксавана ў першым туры прэзідэнцкіх
выбараў у 2004 годзе. Тады, па розных адзнаках, да 40 % крымскіх татараў прагаласавалі за Януковіча (галоўны матыў - падвышэнне пенсій напярэдадні выбараў). Цяпер “рэгіяналы хочуць
зрабіць тое ж самае, купляючы частку крымскіх татараў рашэннем вылучыць ім некаторыя землі.
Па матэрыялах украінскай прэсы
Украіна. Рэгіёны ствараюць сваю партыю крымскіх татар
- Замежжа
- 03-08-2010
Каманда Януковіча вырашыла сур’ёзна заняцца крымскімі татарамі, якія на нацыянальным узроўні традыцыйна падтрымліваюць аранжавыя палітычныя сілы. Так, лідэры нефармальнага парламенту
Меджаліс уваходзілі ў кіраўніцтва і дэпутацкую групу саюзу “Наша Украіна. Такая пазіцыя была цалкам лагічнай з улікам таго, што партыя Януковіча заўсёды выступала супраць
рэпатрыяцыі крымскіх татар і вяртання зямель, якія ім належалі да дэпартацыі ў Сярэднюю Азію 1944-га году. Каб раскалоць татарскую палітычную грамаду урад пачаў працэс рашэння зямельнага пытання.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: