Украіна. Вянок прададзены
У Кіеве адбыўся незвычайны аўкцыён, адзіным лотам якога быў хваёвы вянок. Гэты быў той самы вянок, які ўпаў на прэзідэнта Януковіча з-за парыву ветру падчас ускладання на магілу невядомага салдата ў Кіеве. Здымкі таго падзення трапілі ў інтэрнэт і выклікалі сапраўдны бум. Уся краіна смяялася з гаранта, а вянок стаў культавым прадметам для “аранжавай апазіцыі. Узнік нават рух «Шануй хвою», Януковічу далі прозвішча «Ялінкападзінскі». Таму не дзіўна, што продаж таго самага вянку выклікаў вялікую цікавасць.
У Кіеве адбыўся незвычайны аўкцыён, адзіным лотам якога быў хваёвы вянок. Гэты быў той самы вянок, які ўпаў на прэзідэнта Януковіча з-за парыву ветру падчас ускладання на магілу невядомага салдата
ў Кіеве. Здымкі таго падзення трапілі ў інтэрнэт і выклікалі сапраўдны бум. Уся краіна смяялася з гаранта, а вянок стаў культавым прадметам для “аранжавай апазіцыі. Узнік нават рух
«Шануй хвою», Януковічу далі прозвішча «Ялінкападзінскі». Таму не дзіўна, што продаж таго самага вянку выклікаў вялікую цікавасць. Прадавала яго праварадыкальная
групоўка «Братство», якой, як гаворыцца на сайце, «дастаўся» культавы прадмет. Папярэдні кошт складаў 8 тысяч грыўняў (прыкладна 1000 долараў), аднак у выніку
таргоў лот быў прададзены за 42 тысячы грыўняў. Набыў яго нехта NikolayPavl, які пажадаў застацца невядомым. Грошы, атрыманыя ад продажу, пойдуць на аплату адвакатаў, якія абараняюць у судзе двух
хлопцаў, затрыманых падчас нядаўняга маршу неанацыстаў у Адэсе.
Па матэрыялах сайта «Братство» (Украіна)