Украіна. Вяртанне тэрору АУН
На Украіну вярнуліся тэрарысты з арганізацыі АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў). Менавіта АУН узяла адказнасць за дзве апошнія гвалтоўныя акцыі ў Кіеве. Праўда, гэтыя акцыі слаба нагадваюць вядомыя ўчынкі АУН 1920–1930-х гадоў, кшталту замаху на прэзідэнта Польшчы, забойства польскага міністра ўнутраных спраў, забойства галоўнага заходнеўкраінскага савецкага пісьменніка Яраслава Галана. На гэты раз усё значна больш банальна. У дзвюх кіеўскіх крамах, дзе адмовіліся прымаць на працу кандыдатак з-за таго, што яны размаўляюць на ўкраінскай мове, сябры АУН пабілі вітрыны.
На Украіну вярнуліся тэрарысты з арганізацыі АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў). Менавіта АУН узяла адказнасць за дзве апошнія гвалтоўныя акцыі ў Кіеве. Праўда, гэтыя акцыі слаба
нагадваюць вядомыя ўчынкі АУН 1920–1930-х гадоў, кшталту замаху на прэзідэнта Польшчы, забойства польскага міністра ўнутраных спраў, забойства галоўнага заходнеўкраінскага савецкага
пісьменніка Яраслава Галана. На гэты раз усё значна больш банальна. У дзвюх кіеўскіх крамах, дзе адмовіліся прымаць на працу кандыдатак з-за таго, што яны размаўляюць на ўкраінскай мове, сябры АУН
пабілі вітрыны. На першы погляд — нічога асаблівага. З іншага боку, справа вакол украінскамоўных дзяўчын нарабіла шмат шуму. Нагадаем, напачатку студзеня 2011 года ў Кіеве не ўзялі на працу
нейкую Алену Воранаву нібы з-за таго, што яна размаўляе па-ўкраінску. Дзяўчыне, па яе словах, паведамілі, што ёй неабходна перайсці на рускую мову, калі яна сапраўды мае намер працаваць у гэтай
установе. Таксама кіраўніцтва крамы здзівілася, навошта ёй «гэтая мова». У выніку фірме давялося паплаціцца за знявагу ўкраінскай мовы. Праўда, наколькі Алене дапамогуць выбітыя
шыбы, цяжка сказаць.
Па матэрыялах украінскай прэсы