Украіна. Град памерам з яйка выпаў на Сумшчыне (фота)
Над Сумскай вобласцю ўвечары 18 ліпеня пранёсся ўраган і выпаў моцны град.
![Фота sumypost.com Фота sumypost.com](/img/v1/userfiles/images/hb8_qdc2buq.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота sumypost.com
Стыхія нанесла сур'ёзны ўрон Сумскай вобласці. Адзначаецца, што асобныя градзіны былі велічынёй з курынае яйка, піша мясцовае выданне The Sumy Post.
Фота sumypost.com
![Град на фоне пачка запалак. Фота sumypost.com Град на фоне пачка запалак. Фота sumypost.com ](/img/v1/userfiles/images/sjc2qxkmucu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Град на фоне пачка запалак. Фота sumypost.com
Жыхары вобласці пішуць у сацсетках пра наступствы непагадзі: у дамах выбіла шкло, былі пашкоджаныя аўтамабілі, зялёныя насаджэнні і пасевы.
У Ямпальскім раёне ўраган зносіў дахі школ і шматкватэрных дамоў, адзначае "Украінская праўда".
![0eea6fd____________2.jpg 0eea6fd____________2.jpg](/img/v1/userfiles/images/0eea6fd____________2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота YAMPIL.INFO
Цяпер па ўсёй тэрыторыі раёна працуюць выратавальныя і аднаўленчыя брыгады, паведамляе Корреспондент.net
Таксама непагадзь крыху раней закранула Цярнопальшчыну, Харкаўчшыну і Хмяльнітчыну.
У Цярнопальскай вобласці выпаў град, большы за карабок запалак. "Каб засцерагчыся ад траўмаў, некаторыя вяскоўцы апраналі матацыклетныя шлемы", — распавялі відавочы з вёскі Трасцянец Цернопальскай вобласці
Увечары 17 ліпеня ў Хмяльніцкай вобласці град паваліў дрэвы, пашкодзіў дахі 668 дамоў, пабіў аўтамабілі, а 59 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці.
![Фота: vk.com/khmlife Фота: vk.com/khmlife](/img/v1/userfiles/images/1850466.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: vk.com/khmlife
![1850475.jpg 1850475.jpg](/img/v1/userfiles/images/1850475.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: vk.com/khmlife