Украіна падоўжыла на месяц забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі
Забарона дзейнічае з канца траўня.

Украіна падоўжыла на месяц забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі.
Нагадаем, забарона дзейнічае з канца траўня.
Паводле аператара сістэмы перадачы Укрэнерга, такое абмежаванне не стварае пагрозы аперацыйнай бяспецы функцыянавання энергасістэмы Украіны.
Пасля абмеркавання рэгулятар пагадзіўся з прапановай Дэпартамента энергарынку працягнуць эмбарга да 31 кастрычніка 2021 года.