Украіна працягнула забарону на імпарт электраэнергіі з Беларусі

Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКУ), працягнула забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі да 1 лістапада.

scale_1200_32.webp


У адпаведнасці з суправаджальнай дакументацыяй, у перыяд з 26 траўня па 23 верасня ў камісію не паступалі звароты адносна неабходнасці аднавіць імпарт электраэнергіі з краін, якія не з’яўляюцца членамі «Энергетычнай супольнасці», піша АФН са спасылкай на «Укрінформ».

Як паведамлялася, у сувязі з уступленнем у сілу 15 траўня 2021 года Закона Украіны «Аб унясенні змен у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны адносна сертыфікацыі аператара сістэмы перадачы», НКРЭКУ атрымала паўнамоцтвы абмяжоўваць даступную прапускную здольнасць, якая размяркоўваецца на сутачных і месячных аўкцыёнах на 2021 год, у частцы перасячэнняў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з’яўляюцца бакамі «Энергетычнай супольнасці».