Украіна спрасціла працэдуру атрымання грамадзянства для замежнікаў-добраахвотнікаў
Кабінет міністраў Украіны спрасціў механізм атрымання грамадзянства замежнікамі-добраахвотнікамі. Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук паведаміў у Telegram па выніках пасяджэння ўрада.
![Беларускія добраахвотнікі на Данбасе. Ілюстрацыйнае фота Беларускія добраахвотнікі на Данбасе. Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/belor_donbass_logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларускія добраахвотнікі на Данбасе. Ілюстрацыйнае фота
"Раней добраахвотнікі з іншых краін не мелі магчымасць атрымаць від на жыхарства ва Украіне, які з'яўляецца першым крокам для атрымання грамадзянства. Зараз урад зацвердзіў адпаведны механізм", — адзначыў прэм'ер-міністр, піша unian.net.
Ганчарук падкрэсліў, што гэтае рашэнне ўрада спрашчае падачу дакументаў на атрыманне грамадзянства, аднак рашэнне прымаецца ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства.
Чытайце таксама:
Як ажаніцца і застацца ва Украіне