Украіна. Беркут ліквідавалі
Спецпадраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў "Беркут" былі ліквідаваныя. Пра гэта в.а. міністра ўнутраных спраў Арсен Авакоў напісаў у сваім блогу на "Украінскай праўдзе".
"Падпісаў загад нумар 144 ад 25 лютага 2014 года". Аб ліквідацыі спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі "Беркут", — паведаміў ён.
Падрабязнасці Авакоў паабяцаў агучыць на брыфінгу ў сераду, 26 лютага. Як вядома, расфармаванне спецпадраздзялення "Беркут", які выставілі супраць пратэстуючых, было адным з патрабаванняў Еўрамайдану.