Украіна. Львоў шануе тэрарыста

Львоўскія ўлады пастанавілі правесці тэматычны ўрок у школах, прысвечаны гадавіне замаху на намесніка Галічыны графа Анджэя Патоцкага, які здзейсніў у красавіку 1908 года ўкраінскі нацыяналіст Міраслаў Січынскі.



ebh3n7k5ixk.jpg

На тэракт 21-гадовага студэнта падштурхнула забойства паліцыяй актывістаў адной з украінскіх партый падчас выбарчай кампаніі ў мясцовы сейм. Намеснік выкарыстоўваў супраць украінцаў адміністратыўны рэсурс, лабіруючы адначасова польскія партыі, якія не прызнавалі ўкраінскага пытання. У адказ Міраслаў запісаўся на прыём да чыноўніка і ўсадзіў у яго тры кулі.

Суд прыгаварыў забойцу да смерці, аднак імператар Франц-Іосіф змяніў смяротны прысуд на турэмнае пакаранне. Спачатку ўсё грамадства было ў шоку. Тэракт асудзілі ўсе ўкраінскія арганізацыі, аднак пасля яны стварылі вакол Січынскага сапраўдны культ і арганізавалі яму нават пабег з турмы ў ЗША, дзе ён і памёр на пачатку 1990-х гадоў.

Цяпер пра Січынскага нечакана ўзгадалі і праслаўляюць на ўсе лады. Хутчэй за ўсё, гэта звязаная з тым, што ў Польшчы шмат кажуць пра юбілей Валынскай трагедыі. Міраслаў быў ідэйным сацыялістам, і ў ЗША будучы сябрам Украінскай сацыялістычнай федэрацыі, актыўна рэкламаваў савецкую мадэль. Прычым рабіў гэта настолькі паслядоўна і заўзята, што яму — грамадзяніну ЗША — дазвалялі спакойна наведваць Савецкую Украіну.

Паводле ўкраінскай прэсы