Украіна. У 2015 годзе рэзка павялічылася колькасць адмоваў у еўрапейскіх візах

У параўнанні з мірным 2013 годам працэнт адмоў у візах вырас удвая. Польскае консульства ў Вінніцы сярод лідараў — 12% адмоваў.



k548_1_650x410.jpg

Фота www.rbc.ua

Па выніках 2015 года істотна пагоршылася статыстыка выдачы віз грамадзянам Украіны — значна вырасла колькасць адмоў.

Пра гэта сведчыць статыстыка Еўракамісіі наконт працы ўсіх консульстваў шэнгенскіх дзяржаў, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Працэнт адмоў вырас удвая ў параўнанні з 2013-м — апошнім даваенным годам.. Тады адмова консульства ў афармленні візы атрымалі 1,7% украінцаў. У 2014 гэты паказчык вырас да 2,0% з-за рэзкага пагаршэння статыстыкі невялікай колькасці консульстваў.

У 2015 годзе адмовы ў афармленні візаў атрымалі 3,4% заяўнікаў, пагаршэнне адбылося ў многіх консульствах, а ў некаторых паказчыкі значна горш за сярэднія.

"Антырэкорд" пастаўлены Генконсульствам Польшчы ў Вінніцы, дзе да 12% заяўнікаў атрымалі афіцыйную адмову. У мінулым годзе ў гэтым жа консульстве было толькі 1,6% адмоў.

Другі горшы паказчык — у пасольства Нідэрландаў у Украіне, дзе адмовы атрымалі 7,2% заяўнікаў (у мінулым годзе — 4,3%, што лічылася даволі высокім паказчыкам).

Таксама больш за 6% адмоваў, што з'яўляецца вельмі высокім паказчыкам, у амбасады Бельгіі (6,7%), у Чэшскага консульства ў Кіеве (6,9%), Германіі (6,0%). За імі — грэчаскае консульства ў Кіеве (5,7%), Швецыя (5,7%), Эстонія (5,3%).