Улады Крыму будуць выдаваць газету на ўкраінскай мове
У Крыме з'явіцца першая газета на ўкраінскай мове, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах міжнацыянальных адносін і дэпартаваных грамадзян рэспублікі Заур Смірноў.

«Газета будзе распавядаць пра жыццё украінцаў у Крыме. Назва газеты знаходзіцца пакуль у працоўным праекце», — прыводзіць яго словы «РІА Навіны».
Па словах спадара Смірнова, газета будзе выходзіць пры падтрымцы крымскага ўрада. Дамоўленасць на гэты конт ужо дасягнута з «Украінскай суполкай Крыму». «На працягу месяца мы плануем выпусціць першы нумар газеты», — адзначыў ён.
Паводле kommersant.ru