Улады Венгрыі закрываюць праграмы гендарных даследванняў
Афіцыйны Будапешт называе іх ілжэнавукай.

Дысцыпліна гендарных даследванняў узнікла ў ЗША і шчодра фінансуецца там у апошнія гады; у Еўропе ёй займаюцца лічаныя ўніверсітэты. Гэтая канцэпцыя аддзяляе біялагічны пол ад сацыяльнай гендарнай ролі і самаідэнтыфікацыі чалавека. Яна шчыльна звязаная з ідэалогіяй фемінізма трэцяй хвалі, які выступае за поўнае пераадоленне адрозненняў між паламі.
Урад Венгрыі не прызнае сам панятак "сацыяльнага гендара" і таму ва ўрадзе называюць гэтыя даследванні прапагандай і ілжэнавукай. Акрамя таго, улады ўказваюць на занадта малую колькасць слухачоў і туманныя перспектывы працаўладкавання з такім дыпломам.
Аднак выкладчыкі супраць: у Цантральнаеўрапейскім унівесрітэтце заяўляюць, што конкурс на Gender studies быў 9,5 чалавек на месца.
Андрэы Петё, выкладчык:
"Да нас прыязджаюць студэнты з іншых еўрапейскіх універсітэтаў па праграме абмену "Эразмус". Так што калі ўлады сапраўды закрыюць гендарныя даследванні, гэта прывядзе да калапсу праграм абмену, якія фінансуюцца Еўразвязам."
У Венгрыі курсы гендарных даследванняў выкладаюць толькі ў двух ВНУ.
Паводле Euronews