Уладзімір Зяленскі прапанаваў Пуціну правесці перамовы і раскрытыкаваў Еўропу

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам, у якім прапанаваў Уладзіміру Пуціну сесці за стол перамоваў. 


«Хачу яшчэ раз звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Па ўсёй тэрыторыі Украіны ідуць баі. Давайце садзіцца за стол перамоваў. Каб спыніць гібель людзей», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
У звароце Зяленскі таксама раскрытыкаваў Еўропу за маруднае аказанне дапамогі Украіне.
"Другі дзень нашы гарады падвяргаюцца ракетна-бомбавым ударам, авіяналётам, танкавым калонам. Еўропа ўжо гэта бачыла падчас Другой сусветнай вайны і пра што казала "ніколі зноў!". Але гэта зноў ёсць. Мы не бачым, што вы збіраецеся з гэтым рабіць і як збіраецеся сябе абараняць, калі так павольна дапамагаеце Украіне".
"Вы ўвялі санкцыі супраць банкаў, але расейская армія працягвае атакаваць. Яшчэ можна спыніць агрэсію. Трэба дзейнічаць без прамаруджвання. Людзі, выходзьце на плошчы гарадоў і патрабуйце заканчэння вайны."