За суткі для патрэб украінскай арміі сабрана амаль 10 млн долараў

За суткі на спецрахункі Нацыянальнага банка, адкрытыя для збору сродкаў на падтрымку Узброеных Сіл Украіны, паступіла амаль 300 млн грыўняў (каля $10 млн), паведамляе прэс-служба НБУ.

photo_2022_02_25_15_50_00.jpg


Сродкі паступалі як ад бізнесу і грамадзян Украіны, так і ад міжнароднай супольнасці (у прыватнасці з краін ЕС, ЗША, Канады, Брытаніі і інш).
«Мы ўдзячныя кожнаму, хто знайшоў магчымасць падтрымаць украінскую армію. Цэнім вашу падтрымку, яна вельмі важная ў гэты час. І разам верым у Узброеныя сілы Украіны», – сказаў старшыня Нацыянальнага банка Кірыл Шаўчэнка.
НБУ звярнуўся да банкаў з просьбай не спаганяць з кліентаў камісію за залічэнне сродкаў на спецрахункі, бо сродкі накіроўваюцца на дапамогу Узброеным сілам Украіны.