Расія абстраляла Харкаў са «Смерчаў»
Раніцай горад абстралялі, не разарваліся ракеты ўпалі ў раён Коннага рынку. Пад Харкавам знішчаны «Град», паведамляе korrespondent.net.

Неразарваная ракета ў Харкаве. Фота: сацсеткі
У раён Коннага рынку ў Харкаве было выпушчана некалькі
ракет, паведамляе дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.
"Раён коннага рынку. Удар «Ураганам» або «Смерчам» па жылым раёне. Ракета не разарвалася", — напісаў ён.
У Харкаве пасля таго, як раніцай прагрымела чарада выбухаў, жыхары сталі публікаваць здымкі ракет, што не разарваліся, у жылых кварталах.