Упершыню ў гісторыі Ірландыі пост прэм'ера падзеляць два чалавекі
Прадстаўнік апазіцыі Міхал Марцін першым зойме пасаду прэм'ера, а праз праз два з паловай гады на гэтае месца вернецца дзеючы прэм'ер Лео Варадкар.
Упершыню ў гісторыі Ірландыі пост прэм'ера падзеляць два чалавекі. Пра гэта стала вядома вечарам у суботу, 27 чэрвеня, у гэты дзень у краіне завяршыліся перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада.
Пасаду прэм'ера на два з паловай гады зойме прадстаўнік апазіцыйнай партыі «ФІАН Фойл» Міхал Марцін. Затым ён вызваліць пост і яго таксама на два з паловай гады зойме дзеючы прэм'ер, прадстаўнік кансерватыўнай партыі «Фіне Гэл» Лео Варадкар.
Складаныя кааліцыйныя перамовы
Выбары ў Ірландыі прайшлі яшчэ ў лютым. Цяжкія кааліцыйныя перамовы занялі 4 месяцы. Партыі доўга не маглі прыйсці да пагаднення, а затым перамовам перашкодзіла пандэмія каронавіруса.
У склад кааліцыі таксама ўвайшлі «зялёныя». Радыкальная партыя «Шын Фейн» заняла па выніках выбараў другое месца, што стала вялікім поспехам для яе, аднак у кааліцыю не патрапіла.
59-гадовы Марцін па адукацыі настаўнік, у розныя гады ён займаў пасады міністра адукацыі, аховы здароўя, прадпрымальніцтва, таксама нядоўга ён працаваў на пасадзе кіраўніка МЗС Ірландыі, займаў пасаду мэра горада Корка.
dw.com