Узбекістан. Ташкент працягвае імкліва старэць

Узбекская сталіца гучна адсвяткавала сваю 2200-ю гадавіну. Падзея прайшла ў лепшых традыцыях афіцыйных імпрэзаў у краінах СНД. Нават — як некалі з Масквы перад Алімпіядай–80 — з горада выкінулі бамжоў, прастытутак ды іншых непрывабных элементаў. Самае смешнае, што ўвесь гэты 2200-гадовы юбілей — штучны. Справа ў тым, што ўзрост Ташкента ва Узбекістане вызначаюць па старажытных гарадзішчах Шаш-тэпа і Актэпа.

Узбекская сталіца гучна адсвяткавала сваю 2200-ю гадавіну. Падзея прайшла ў лепшых традыцыях афіцыйных імпрэзаў у краінах СНД. Нават — як некалі з Масквы перад Алімпіядай–80 — з горада выкінулі бамжоў, прастытутак ды іншых непрывабных элементаў. Самае смешнае, што ўвесь гэты 2200-гадовы юбілей — штучны. Справа ў тым, што ўзрост Ташкента ва Узбекістане вызначаюць па старажытных гарадзішчах Шаш-тэпа і Актэпа. Пры гэтым усім вядома, што абодва яны ўвайшлі ў рысу мегаполіса толькі ў канцы XX стагоддзя, а да таго знаходзіліся далёка ў ташкенцкай вобласці і ніякімі ядрамі зараджэння сталіцы ніколі не былі. Увогуле, такую методыку вызначэння ўзросту гарадоў заклаў першы сакратар кампартыі УЗССР Шараф Рашыдаў. У 1983 года ён пры дапамозе згодлівых археолагаў узняў узрост Ташкента да 2000 гадоў (па ўзросце Актэпа). Зараз былы першы сакратар кампартыі УЗССР Іслам Карымаў з дапамогай прыкладна тых жа людзей прыплюсаваў да гэтай даты яшчэ парачку стагоддзяў — па ўзросце Шаш-тэпа. Але самае смешнае, што Ташкент можа яшчэ пастарэць. У 70 кіламетрах ад горада знаходзіцца гарадзішча Канка, якому, паводле навукоўцаў, 2300 гадоў. Так, у сваім выступе, прысвечаным юбілею сталіцы, прэзідэнт пацешыў суграмадзян новым цудоўным адкрыццём: Ташкент — гэта і ёсць Канка! "Наш старажытны горад, які ў розныя часы насіў назвы Канка, Бінкат, Мінгурык, Чач і Шаш, перажыў за сваю гісторыю нямала выпрабаванняў…" — паведаміў кіраўнік дзяржавы. Дык вось, з лёгкай рукі Іслама Абдуганіевіча атрымліваецца, што Ташкенту ўжо не 2200, а 2300 гадоў. У гэтай сувязі не выключана, што неўзабаве ўзбекская сталіца адзначыць новую круглую дату.
Па матэрыялах узбекскай прэсы