Узбекістан. Перамагае пераемнік Карымава. Яму ўжо набылі торт
Паводле выбарчага штабу часова выконваючага абавязкі прэзідэнта, Шаўкат Мірзіёеў ужо перамог.
«Да нас сцякаюцца звесткі і мы можам казаць аб папярэдніх выніках, паводле якіх мы перамагаем», — цытуе ТАСС намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Дылшоду Шоўмараву.
Намеснік старшыні партыі Мухлісахан Акромаў паведаміў ria.ru, што прыхільнікі Мірзіёева разлічваюць на буйную перамогу. Паводле іхных звестак, ён набярэ не менш за 80 % галасоў.
З нагоды абрання Мірзіёева ў штабе партыі ўжо падрыхтавалі святочны торт.
ЦВК Узбекістану паведаміў аб 88-адсодкавай яўцы на прэзідэнцкіх выбарахВыбары кіраўніка Узбекістану былі прызначаныя пасля смерці Іслама Карымава, які кіраваў краінаю з 1989 года. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2015-га былы кіраўнік краіны Іслам Карымаў набраў 90,39 % галасоў.
У верасні нязменны кіраўнік Узбекістану памёр. Яго пахавалі ў Самаркандзе.
belsat.eu