Узбекістан. Дачка Карымава крытыкуе бацьку

На некаторы час фронтмэнам узбекскай апазіцыі стала яго дачка прэзідэнта Карымава, якая працуе ў Парыжы. 35-гадовая Лола дала інтэрв’ю ўзбекскай секцыі радыёстанцыі ВВС (гэта, дарэчы, ужо сам па сябе вельмі мужны крок).



tass_791628_420.jpg

Лола Карымава. Фота: WireImage/ИТАР-ТАСС

У сваім інтэрв’ю жанчына раскрытыкавала сваю старэйшую сястру Гульнару, якую лічаць галоўным кандыдатам ў пераемнікі гаранта. Па словах Лолы, яна не падтрымлівае кантакты з сястрой і бацькам ужо каля 12 гадоў. У тым ліку з-за курсу, які праводзіць Узбекістан пад кіраўніцтвам Карымава.

Паводле слоў Лолы, аўтарытарны стыль яе бацькі спрыяе росту ў краіне радыкальнага ісламізму, як следства пераследу ўзбекскай дэмакратычнай апазіцыі. Напрыканцы інтэрв’ю Лола выказала надзею на тое, што яе старэйшая сястра ніколі не стане прэзідэнтам Узбекістану.

Яна таксама заклікала французскую прэсу не называць яе дачкой дыктатара, паколькі мае абсалютна іншы пункт гледжання на сітуацыю на сваёй радзіме, чым яе бацька.

Паводле французскай прэсы