Ва Украіне знялі абмежаванне на падключэнне да Інтэрнэту ад Starlink
Ва Украіне часова знялі абмежаванне на падключэнне да Інтэрнэту ад Starlink. Гэты перыяд будзе доўжыцца, пакуль дзейнічае ваеннае становішча.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram віцэ-прэм'ера, міністра па пытаннях лічбавай трансфармацыі Міхаіла Фёдарава.
Паводле яго слоў, сёння Нацкамісія ў сферах электронных камунікацый, радыёчастотнага спектру і паслуг паштовай сувязі па ініцыятыве Дзяржспецсувязі прыняла рашэнне, якім прадугледжана:
- на перыяд ваеннага становішча выкарыстанне абаненцкіх спадарожнікавых тэрміналаў сістэмы SpaceX Starlink дазваляецца ўсім катэгорыям карыстальнікаў;
- унясенне змяненняў у План выкарыстання радыечастотнага рэсурсу для нармавання ўмоў працы сістэмы SpaceX Starlink на тэрыторыі Украіны ў адпаведнасці з гэтым рашэннем.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Starlink адкрые сваё прадстаўніцтва ва Украіне.