Ва ўкраінскім судзе падарвалі гранату (фота)
У памяшканні Нікапольскага суда ў Днепрапятроўскай вобласці падчас пасяджэння выбухнула граната.
Пра гэта паведамляе прэс-служба паліцыі Днепрапятроўскай вобласці.
«Сёння, 30 лістапада ў 11:20 у Нікапольскім судзе падчас слуханні справы па факце забойства, бацька пацярпелага выцягнуў 2 гранаты і падарваў іх. Ад выбуху сам мужчына загінуў на месцы. Асколачныя раненні атрымалі трое падсудных, два супрацоўніка канвойной службы, супрацоўнік суда і адна грамадзянская асоба», гаворыцца ў паведамленні.
Фота паліцыі Днепрапятроўскай вобласці
Суд разглядаў справу аб расстрэле мужчыеы ў Нікапале, які адбыўся ў 2016 годзе. Гранату падарваў бацька чалавека, забойства якой разглядаў суд. Гэта адбылося, калі суд у чарговы раз перанёс слуханне справы.
Фота са старонкі арганізацыі «Прихист» у фейсбуку
Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу. Мясцовая грамадская арганізацыя «Прихист» паведаміла, што два чалавека знаходзяцца ў цяжкім стане.
Паводле ўкраінскіх СМІ