"Вам, беларусам, дзякуй за прыклад і навуку» (відэа)

Каардынатар Адкрытай Расіі па Ленінградскай вобласці павесіў бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з беларусамі і падзякаваў за прыклад.

sciag18.jpg


Свой відэазварот ён даслаў у рэдакцыю "Салідарнасці".
"Вам, беларусам, дзякуй за прыклад і навуку" — напісаў актывіст Дзмітрый Скурыхін.
Ён распавёў, што павесіў «сцяг вольнай Беларусі».
— Для таго каб прадэманстраваць салідарнасць з беларускім народам — што мы падтрымліваем іх у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. І для таго, каб і расейцы падумалі, як бы нам хутчэй скончыць з гэтай пуціншчынай і вызваліцца — кажа ў сваім відэазвароце Дзмітрый Скурыхін.