Унутры Аб'яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), партыі прыхільнікаў Уга Чавеса, з'явілася фракцыя. Яе стварылі актывісты, якія стаяць на больш левых, чым кіраўніцтва, пазіцыях. Сярод
стваральнікаў новай групы Ірыс Варэла — адна з самых вядомых палітыкаў у краіне. У час выбараў прапаганда апазіцыі звычайна звяртае ўвагу на яе радыкальныя левыя заклікі як доказ таго, што
Чавес хоча зрабіць з Венесуэлы новую Кубу. Так ці інакш, Ірыс не ў захапленні ад Уга. Інакш яна не стварыла б фактычна апазіцыйную групоўку, якая ў сваіх дакументах называе прэзідэнта
«рэвізіяністам рэвалюцыйнага працэсу». Па словах Ірыс, яе група будзе дамагацца таго, каб PSUV займалася «разбурэннем структур капіталізму». Яна таксама заявіла,
што партыі пагражае бюракратызацыя. У групу Ірыс ужо запісалася 28 дэпутатаў парламенту.
Па матэрыялах нямецкай прэсы
Венесуэла. Уга Чавес стаў рэвізіяністам
- Замежжа
- 10-12-2010
Унутры Аб'яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), партыі прыхільнікаў Уга Чавеса, з'явілася фракцыя. Яе стварылі актывісты, якія стаяць на больш левых, чым кіраўніцтва, пазіцыях. Сярод
стваральнікаў новай групы Ірыс Варэла — адна з самых вядомых палітыкаў у краіне. У час выбараў прапаганда апазіцыі звычайна звяртае ўвагу на яе радыкальныя левыя заклікі як доказ таго, што
Чавес хоча зрабіць з Венесуэлы новую Кубу. Так ці інакш, Ірыс не ў захапленні ад Уга.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: