Венесуэла. Вядомаму літаратару загадалі любіць Чавеса
Альвара Варгас Ллоса — адзін з самых славутых пісьменнікаў сучаснасці, быў затрыманы ў аэрапорце Каракаса падчас пашпартнага кантролю. Яго адвялі ў асобны пакой і на працягу трох гадзінаў чыталі лекцыю пра палітычную сітуацыю ў краіне. Сэнс лекцыі: літаратар павінен устрымацца ад спроб умяшання ў палітычны працэс. Варгас Ллоса, які прыбыў у Венесуэлу для ўдзелу ў канферэнцыі супраць беднасці, сапраўды займае вельмі крытычную пазіцыю адносна рэжыму Чавеса. Яго лічаць адным з ідэйных лідэраў лацінаамерыканскага лібералізму.
Альвара Варгас Ллоса — адзін з самых славутых пісьменнікаў сучаснасці, быў затрыманы ў аэрапорце Каракаса падчас пашпартнага кантролю. Яго адвялі ў асобны пакой і на працягу трох гадзінаў чыталі лекцыю пра палітычную сітуацыю ў краіне. Сэнс лекцыі: літаратар павінен устрымацца ад спроб умяшання ў палітычны працэс. Варгас Ллоса, які прыбыў у Венесуэлу для ўдзелу ў канферэнцыі супраць беднасці, сапраўды займае вельмі крытычную пазіцыю адносна рэжыму Чавеса. Яго лічаць адным з ідэйных лідэраў лацінаамерыканскага лібералізму. Міністр унутраных спраў Венесуэлы пракаментаваў інцыдэнт наступным словамі: «Усе іншаземцы абавязаны паважаць нашага прэзідэнта Уга Чавеса». Між тым, напярэдадні візіту пісьменніка старшыня галоўнай афіцыйнай партыі Аб’яднаная сацыялістычная партыя Венесуэлы (PSUV) Дэвід Медзіна назваў Ллоса правакатарам. Праўда з літаратарам яшчэ мякка абышліся: у мінулым годзе іншага вядомага антыкамуніста, заснавальніка «Салідарнасці» Леха Валенсу памежнікі нават не выпусцілі з аэрадрома. Адразу адправілі дахаты.