Венгрыя. У дырэктара-гомасэксуаліста забіраюць тэатр
Прагрэсіўная грамадскасць Венгрыі арганізавала збор подпісаў у абарону Роберта Алфелдзі, дырэктара папулярнага «Новага тэатру». Ужо год Роберта атакуюць сябры правай нацыяналістычнай партыі «За лепшую Венгрыю («Йоббік»). Спачатку нацыяналісты абвінавацілі яго ў антыпатрыятычным рэпертуары, а цяпер арганізавалі кампанію, у цэнтры якой нетрадыцыйнай сэксуальная арыентацыя дырэктара. Актывісты «Йоббік» нават заклікалі публіку называць тэатральнага кіраўніка не Роберт, а Раберта. І, здаецца, на гэты раз правым удалося дабіцца свайго.
Прагрэсіўная грамадскасць Венгрыі арганізавала збор подпісаў у абарону Роберта Алфелдзі, дырэктара папулярнага «Новага тэатру». Ужо год Роберта атакуюць сябры правай
нацыяналістычнай партыі «За лепшую Венгрыю («Йоббік»). Спачатку нацыяналісты абвінавацілі яго ў антыпатрыятычным рэпертуары, а цяпер арганізавалі кампанію, у цэнтры якой
нетрадыцыйнай сэксуальная арыентацыя дырэктара. Актывісты «Йоббік» нават заклікалі публіку называць тэатральнага кіраўніка не Роберт, а Раберта. І, здаецца, на гэты раз правым
удалося дабіцца свайго. Мэр Будапешта, сябра правацэнтрысцкай партыі «Fidesz», які ўплывае на выбар кандыдатур на пасаду дырэктараў муніцыпальных тэатраў, прапанаваў зняць Алфелдзі.
Адначасова яму прапанавалі на замену двух чалавек. Адзін з гэтага тандэму — Іштван Чурка, лідар руху венгерскіх антысемітаў. Такая прапанова выклікала пратэст венгерскай асацыяцыі
тэатральных артыстаў. Зараз яны дружна збіраюць подпісы ў абарону Роберта.
Паводле французскай прэсы