Вільня святкуе 701-годдзе грандыёзным фестывалем святла! Фота
Найбліжэйшая да Беларусі еўрапейская сталіца на гэтых выходных адзначае свой дзень народзінаў. Літва не здраджвае традыцыям і ладзіць яскравыя грамадскія мерапрыемствы — як заўсёды пышна, стылёва і з размахам! Сёлета мясцовыя ўлады падрыхтавалі для гараджан надзвычайны фестываль святла, які раскінуўся па будынках, арт-прасторах і вулках Вільні.
Напачатку фестывалю літоўскія медыя пашырылі мапу святкавання з найбольш зручным маршрутам, каб пазбегнуць вялікіх чэргаў (так, людзей у горадзе непрыстойна шмат!) і атрымаць паступовае задавальненне дзякуючы пэўнай паслядоўнасці. 20 светавых арт-аб’ектаў, выкананых майстрамі з розных мястэчак краіны, размешчаны па ўсяму цэнтру сталіцы — і часам гэта вельмі нечаканыя лакацыі.
Напрыклад, Вялікі князь Гедымін на гэтых выходных абзавёўся светлавым мячом Дарта Вэйдэра з Зорных воін! А па-над ім, на сотні метраў у нябёсы б’юць пражэктары з вежы, названай у яго гонар. Белыя прамяні кружацца на ўсё наваколле, змяняючы становішча раз на 30 секунд.
Дзіўнае светлавое шоу можна ўбачыць на фасадзе касцёла Святога Казіміра. І здавалася б, гэта далёка не самая эстэтычная святыня Вільні, але ў гэтым і мэта — прыцягнуць увагу да розных аб’ектаў, якія на першы погляд не могуць мець нічога агульнага з такім фестывалем. А як наконт шпацыру па Прэзідэнцкім палацы? Так, у гэтым горадзе і не такое магчыма!
Светлавое шоу «Video Architects» на касцёле Святога Казіміра і «Illumaphonium» у Палацы прэзідэнта
Побач, у скверы на вуліцы Нямецкай, размешчана надзвычай гарная інсталяцыя французскага мастака Себасцьяна Лефеўра. Гэта падсвечанае кола з металічнымі пялёсткамі, што ціхенька б’юць па струнах і выдаюць вабную мелодыю, якая ў сваю чаргу транслюецца праз калонкі.
Светлавая інсталяцыя «Сонца, ноч, Міцар» Себасцьяна Лефеўра
Безумоўнай вішанькай на торце стаў перформанс у касцёле Святой Кацярыны. Апраметная цемра, эфектныя светлавыя пруты, кранальная музыка, што пускае мурашкі па скуры — і ўсё гэта ў старажытнай барочнай святыні з неверагоднай акустыкай.
Светлавое шоу ў касцёле Святой Кацярыны
Віншуем Вільню са святам, а таксама зычым свабоды, бяспекі ды бязмежнага развіцця.
За нашу и вашу свабоду! Už mūsų ir jūsų laisvę!