Вялікабрытанія. Царкоўнікі-кансерватары стварылі сваю секту

Прамым наступствам палітыкі лібералізацыі, якую праводзіць цяперашняе кіраўніцтва Англіканская царквы, стала актывізацыя кансерватыўнай фракцыі. Незадаволеныя такімі рэформамі, як пашырэнне праў жанчын і гомасексуалістаў (гэтыя катэгорыі цяпер маюць права займаць пасады кіраўнікоў прыходаў і быць епіскапамі), яны вырашылі дзейнічаць. У Лондане створана Сяброўства Свядомых Англіканцаў. Галоўная мэта арганізацыі — “вяртанне царквы да сваіх вытокаў.

Прамым наступствам палітыкі лібералізацыі, якую праводзіць цяперашняе кіраўніцтва Англіканская царквы, стала актывізацыя кансерватыўнай фракцыі. Незадаволеныя такімі рэформамі, як пашырэнне праў жанчын і гомасексуалістаў (гэтыя катэгорыі цяпер маюць права займаць пасады кіраўнікоў прыходаў і быць епіскапамі), яны вырашылі дзейнічаць. У Лондане створана Сяброўства Свядомых Англіканцаў. Галоўная мэта арганізацыі — “вяртанне царквы да сваіх вытокаў. Аўтары праекту лічаць, што сярод 77 мільёнаў тых, хто спавядае англіканскую веру па ўсім свеце, яны знойдуць шмат прыхільнікаў. Пакуль не зразумела, як фракцыянеры збіраюцца прыпыніць працэс перамен у царкве, застаючыся пры гэтым яе сябрамі. На думку экспертаў, адзінства царквы доўга не працягнецца. У краінах Афрыкі чарнаскурыя епіскапы надзвычай незадаволеныя талерантнасцю цяперашніх лідэраў англіканцаў да геяў і рыхтуюцца да расколу.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)