Вялікабрытанія. Галасаваць з 6 гадоў!
Дэвід Рунцыман, прафесар кембрыджскага ўніверсітэта, у інтэрв’ю «The Guardian» заклікаў змяніць выбарчы кодэкс, каб надаваць грамадзянам выбарчае права па дасягненні ўзросту ў 6 гадоў.
Удзел дзяцей у выбарах надасць імпульс палітычнаму працэсу, які будзе больш цікавы і забаўны, лічыць Дэвід Рунцыман.
Акрамя таго, пашырэнне клубу выбаршчыкаў дазволіць выправіць дысбаланс у брытанскай палітыцы, калі асноўныя рашэнні прымаюць пенсіянеры — адзіная катэгорыя людзей, якія стала ходзяць галасаваць. Дарэчы, праз засілле «старых» у свой час на рэферэндуме перамагла ідэя выхаду краіны са складу Еўрасаюза.
Брытанскія еўрафілы, дарэчы, даўно заклікаюць правесці новы рэферэндум, аднак эліта, што баіцца за імідж Брытаніі, пакуль рашуча супраць. Новы выбарчы кодэкс, на думку прафесара, мог бы стаць падставай, каб склікаць новы плебісцыт.
Цяжка сказаць, ці мае прафесар рацыю, аднак яго прапанова дакладна не спадабаецца кансерватарам. Паводле сацыялогіі, узрост наўпрост уплывае на палітычныя сімпатыі. У выпадку Вялікабрытаніі абсалютная большасць маладых галасуюць за левыя партыі.
Паводле брытанскай прэсы