Вялікабрытанія. Хударлявыя любяць сацыялізм
Брытанскі і дацкія вучоныя правялі незвычайныя даследаванні — паспрабавалі высветліць, якія палітычныя погляды маюць мужчыны з рознай вагой цела.

Рэспандэнтамі выступілі 170 мужчын ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Вынікі апытанняў сведчаць пра выразны трэнд — чым менш мужчына мае кілаграмаў, тым больш ён сімпатызуе радыкальным сацыялістычным ідэям. І наадварот — чым ён мажнейшы, тым больш яму сімпатычны рынкавы лібералізм.
Праўда, псіхолагі не знаходзяць у высновах эксперыменту нічога экстравагантнага. Паводле іх словаў, у нашым мозгу з часоў з'яўлення чалавека прапісалася ідэя: чым чалавек большы, тым больш у яго шансаў выжыць. Таму хударлявыя мужчыны падсвядома баяцца за сваё жыццё і патрабуюць пераразмеркавання рэсурсаў.
Цікава, што на жанчын, як канстатуюць вучоныя, гэтае правіла не распаўсюджваецца.
Паводле нямецкай прэсы