Вяселле ў парку Гезі разагналі вадамётамі

Паліцыя Стамбула вечарам у суботу, 20 ліпеня, разагнала вадамётамі жыхароў горада, якія сабраліся адзначыць вяселле ў парку Гезі, перадае агенцтва Associated Press.



wedding.jpg

Маладыя пазнаёміліся падчас масавых пратэстаў у чэрвені. Яны праз сацсеткі запрасілі ўсіх жадаючых адзначыць шлюб на плошчы Таксім ў парку Гезі, рэканструкцыя якога справакавала маштабныя антыўрадавыя акцыі.
 

На вяселле прыйшлі некалькі сотняў чалавек, аднак паліцыя блакавала доступ у парк і рассеяла тых, хто сабраўся па найбліжэйшых вуліцах. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых не аказалася, пра затрыманні таксама не паведамлялася.

Гэта першая паліцэйская аперацыя па разгоне дэманстрантаў у Стамбуле за тыдзень, адзначае агенцтва Reuters. У мінулыя выходныя гараджане выйшлі пратэставаць пасля таго, як парламент Турцыі пазбавіў Палату архітэктараў і інжынераў і іншыя прафесійныя саюзы права зацвярджаць горадабудаўнічыя праекты.
 

Падчас чэрвеньскіх акцый пратэсту па ўсёй Турцыі загінулі пяць чалавек і некалькі тысяч атрымалі раненні. Грамадзяне выказвалі незадаволенасць палітыкай турэцкага прэм'ер-міністра Рэджэпа  Эрдагана, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо дзесяць гадоў. Як дадае Reuters, пратэстная актыўнасць у цэлым па краіне была падаўлена, хоць менш частыя антыўрадавыя мітынгі праводзяцца ў Стамбуле і сталіцы Анкары.

lenta.ru