Выбух на парахавым заводзе пад Разанню. Загінулі ад 7 да 16 рабочых
Паводле папярэдніх звестак, ад 7 да 16 рабочых загінулі пры пажары на парахавым заводзе пад Разанню, паведамляе «Настоящее время».
Колькасць загінулых пры выбуху ў парахавым цэху пад Разанню павялічылася да 16 чалавек, паведамілі "Інтэрфаксу" і ТАСС інфармаваныя крыніцы.
"Інтэрфаксу" суразмоўца перадаў, што нікому са зніклых без вестак, паводле папярэдніх даных, выратавацца не ўдалося.
"Пры абследаванні месца пажару тых, хто выжыў не выяўлена", — сказаў ён.
Пры гэтым мясцовае Міністэрства аховы здароўя кажа пра гібелі 12 чалавек, перадаюць РІА “Новости”. Крыніца распавяла агенцтву, што ў змене былі 17 чалавек. Калі ў 8 раніцы яны ўключылі абсталяванне, адбыўся выбух, які абрынуў будынак на плошчы 150 квадратаў. Аднак у экстраных службах РІА “Новости”. паведамілі пра смерць 15 чалавек.
Раней у прэс-службе МНС агенцтву ТАСС паведамілі, што пры пажары загінулі сем чалавек, 10 пацярпелі.
У МНС РФ пацвердзілі паведамленні аб пажары ў цэху пад Разанню і дадалі, што ў выніку здарэння ёсць пацярпелыя. Паведамлялася, што на месцы пажару чутныя выбухі. "У выніку тэхналагічнага працэсу адбылося ўзгаранне на тэрыторыі аднаго з цэхаў ПГУП "Эласцік". Плошча пажару высвятляецца", — сказалі ў ведамстве.
Паводле звестак кіраўніка адміністрацыі Шылаўскага раёна Уладзіміра Луканцова, у момант пажару ў цэху завода знаходзіліся 17 чалавек.
Як сцвярджаюць у МНС, пагрозы насельніцтву няма, "сілы і сродкі рухаюцца да месца здарэння".
Раней крыніца "Інтэрфакса" паведамляла пра трох загінулых і аднаго шпіталізаванага з апёкамі. Паводле яго слоў, пажар адбыўся ў будынку цэха, дзе вырабляўся і захоўваўся порах.