Расіяне лічаць, што ў бліжэйшы час Беларусь і Расія не аб'яднаюцца, але 59% прагаласавалі б «за»
Расійскі фонд «Общественное мнение» правёў апытанне, каб высветліць, як развіваюцца адносіны дзвюх краін і ці патрэбна эканамічная інтэграцыя паміж імі.

Мяркуюць, што ў бліжэйшыя гады Расія і Беларусь аб'яднаюцца ў адну дзяржаву, 14% апытаных, упэўненыя, што гэтага не адбудзецца, 56% рэспандэнтаў. Калі б сёння праводзіўся рэферэндум аб аб'яднанні Расіі і Беларусі, 59% прагаласавалі б за аб'яднанне (сярод самых старэйшых — 73%), 21% — супраць (сярод маладых — 33%). Па назіраннях 64% рэспандэнтаў, улады Расіі імкнуцца да збліжэння з Беларуссю. Лічаць, што ўлады Беларусі імкнуцца да збліжэння з Расіяй, 54% удзельнікаў апытання.