З'явілася версія, што Назарбаеў сам вырашыў перадаць пасаду старшыні Савета бяспекі Такаеву
Пасля пратэстаў у Казахстане сілавікі завялі 125 крымінальных спраў, у органы паліцыі даставілі 5,8 тысяч чалавек, сярод іх шмат іншаземцаў, паведамляе Свабода са спасылкай на прэс-службу Касыма-Жамарта Такаева.
Пры гэтым МУС Казахстана гаворыць, што на гэты момант затрымалі 5135 чалавек па ўсёй краіне.
Пад старшынствам Такаева адбылося паседжанне аператыўнага штабу, падчас якога з дакладамі выступілі генеральны пракурор, старшыня камітэту нацыянальнай бяспекі, выконваючы абавязкі міністра ўнутраных справаў. На паседжанні, як адзначае агенцтва KazTAG, сітуацыя стабілізавалася ва ўсіх рэгіёнах, сілавікі вызвалілі ўсе раней захопленыя адміністрацыйныя будынкі. Такаеў даручыў стварыць адмысловую камісію дзеля ліквідацыі наступстваў пратэстаў.
Агенцтва Orda са спасылкай на прэс-сакратара Нурсултана Назарбаева Айдоса Укібая паінфармавала пра тое, што Назарбаеў нібыта сам перадаў Такаеву пасаду кіраўніка Рады бяспекі. Укібай заявіў, што ўсе папярэднія дні Назарбаеў быў у Астане і дапамагаў Такаеву справіцца з сітуацыяй. Раней пратэстоўцы знеслі ў Талдыкаргане бронзавы прыжыццёвы помнік Назарбаеву.
Раніцай 9 студзеня ў сталіцы Казахстана адключылі інтэрнэт.