ЕС зноў прапануе дапамогу Казахстану
Пра гэта паведамляе BBC.
![Жазэп Барэль Жазэп Барэль](/img/v1/images/zazep_barel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жазэп Барэль
Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэп Барэль у суботу заявіў, што ЕС гатовы дапамагчы Казахстану ва ўрэгуляванні крызісу, і заклікаў Расію і АДКБ паважаць суверэнітэт гэтай краіны.
«Мы гатовы аказаць дапамогу ў пошуку мірнага вырашэння крызісу», — гаворыцца ў заяве Барэля.
«Ваенная падтрымка звонку павінна ажыццяўляцца з павагай да суверэнітэту і незалежнасці Казахстана і фундаментальных правоў яго грамадзян», — дадае кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС.