З-за вайны ва Украіне нямецкія танкі разлятаюцца як гарачыя піражкі
У краінах Усходняй Еўропы і Скандынавіі вырас попыт на танкі канцэрна Krauss-Maffei Wegmann. У кампаніі гэта адкрыта звязваюць з падзеямі на Украіне.
Крызіс на Украіне пацягнуў за сабой значнае павелічэнне попыту на танкі, што вырабляюцца нямецкім абаронным канцэрнам Krauss-Maffei Wegmann (KMW). Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву кіраўніка KMW Франка Хаўна (Frank Haun).
"Прычынай гарантавана стаў ўкраінскі крызіс", — цытуе агенцтва словы Хауна.
У прыватнасці, больш заявак на пастаўкі танкаў паступіла з краін Усходняй Еўропы і Скандынавіі, паведаміў кіраўнік канцэрна. У той жа час ён адмовіўся раскрываць якія-небудзь падрабязнасці, звязаныя з гэтымі замовамі.
Вядома, што сярод прадукцыі Krauss-Maffei Wegmann значыцца баявы танк Leopard 2.
Анэксія Расіяй Крыма, а таксама палітыка Крамля ў дачыненні да Данбаса выклікалі ва ўсходнееўрапейскіх дзяржавах, а таксама прыбалтыйскіх і скандынаўскіх сур'ёзныя апасенні таго, што Масква можа распачаць агрэсіўныя дзеянні і супраць іх.