Cемінар DAAD па краіназнаўстве «Адкрыць Германію»
З 30 кастрычніка па 2 лістапада 2014 г. у сёмы раз пройдзе семінар Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) па краіназнаўстве «Адкрыць Германію». Яго арганізатарам на гэты раз выступае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках сумесна з DAAD.
У рамках семінара ўдзельнікам будуць прапанаваныя розныя мерапрыемствы, прысвечаныя актуальным пытанням у такіх сферах, як культура, эканоміка, мова і літаратура. Запрашэнне для ўдзелу атрымалі 70 студэнтаў з усёй Беларусі.
Гэтыя семінары даюць студэнтам магчымасць наладзіць новыя контакты адзін з адным, пазнаёміцца з нямецкімі выкладчыкамі, а таксама адкрыць для сябе новыя месцы для вучобы. З гэтай мэтай універсітэт, які ладзіць дадзенае мерапрыемства, кожны год прапаноўвае культурную рамачную праграму.
Семінар, які штогод з’яўляецца адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў DAAD у Беларусі, праводзіўся на працягу апошніх гадоў у розных вышэйшых навучальных установах і заўсёды атрымліваў станоўчыя водгукі як з боку ўніверсітэтаў-арганізатараў, так і з боку студэнтаў.
Паводле прэс-рэліза Пасольства Германіі