За год пасля выбараў Польшча выдала беларусам 20 тысяч бізнес-віз

Спікеры «Belarus Business Forum» у Варшаве запэўнілі, што працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

poluchit_polskuiu_biznes_vizu_8.jpg.webp


Дырэктарка Усходняга аддзела Міністэрства замежных спраў Польшчы Малгажата Касюра-Кажмерска паведаміла на пасяджэнні, што за апошні час толькі яе краіна выдала беларусам 200 тысяч звычайных віз, каля 20 тысяч бізнес-віз і 2 тысячы гуманітарных віз.
Малгажата Касюра-Кажмерска таксама нагадала, што ёсць салідарны план тэхнічнай падтрымкі ў памеры 3 млрд. еўра для Беларусі ў выпадку пераходу да дэмакратычных рэформ. Пры гэтым яна заклікала бізнесменаў звяртацца не толькі да краін-суседзяў, а і да іншых чальцоў Еўрасаюза.
У кантэксце дыскусіі на форуме згадвалася вялікая колькасць IT-спецыялістаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў, якія з’ехалі з Беларусі.