За суткі ў Літву не пусцілі ніводнага мігранта
На беларускім баку былі чутныя стрэлы.

За суткі ў Літву не пусцілі ніводнага мігранта: на беларускім баку былі чутныя стрэлы.
З поўначы суботы да нядзелі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 80 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi. У Літву не трапіў ніводны нелегальны мігрант.
У светлы час сутак літоўскія памежнікі пачулі некалькі асобных стрэлаў на тэрыторыі Беларусі, а прыцемкам зафіксавалі некалькі сігнальных ракет.