Эстонія ўзмацніла кантроль межаў з-за росту нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Латвію
Раней Літва і Латвія сутыкнуліся з ростам нелегальнай міграцыі з Беларусі.

Эстонія ўзмацніла кантроль межаў з-за росту нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Латвію.
Па словах міністра МУС Эстоніі Крысціяна Яані, з-за затрыманых нелегальных мігрантаў на латвійска-беларускай мяжы Эстонія прыняла рашэнне ўзмацніць кантроль у прыгранічных рэгіёнах.
Пры гэтым Яані адзначыў, што на дадзены момант міграцыйнага ціску на Эстонію ўсё ж няма.