Забароненае ў Расіі анлайн-казіно ахвяравала 1 мільён еўра Украіне

Анлайн-казіно 1xBet, забароненае ў Расіі, ахвяравала 1 мільён еўра на гуманітарную дапамогу Украіне. Пра гэта паведаміў стваральнік казіно Раман Семіохін.

1xbet.webp

У Расіі супраць Рамана Семіохіна бранскія следчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб адмыванні грошай. Следчы камітэт РФ лічыць, што ў выніку незаконных дзеянняў Рамана і яго памагатых адмылі больш за 63 мільярдаў рублёў.

Цяпер абвешчаны ў вышук стваральнік казіно знаходзіцца з бізнес-партнёрамі на Кіпры і мае залаты пашпарт гэтай краіны. Таксама ў часы пандэміі ён ахвяраваў 1 мільён еўра на падтрымку кіпрскіх лекараў. Праўда, пасля шуміхі букмекеры пералічылі грошы і таксама медыкам у Бранску, але ўжо сума была іншая — каля 40 мільёнаў рублёў.