Замежныя СМІ пра Беларусь: 19 -25 лютага
Сэнсу ў стварэнні холдынгу МАЗа з КамАЗам з пункту гледжання вялікай карысці дадзенага праекта для беларускага боку незалежныя эксперты не бачаць. Па іх меркаванні, зліццё двух прадпрыемстваў можа
быць цікавым расійскаму заводу з пазіцыі росту біржавых каціровак акцый ці перспектыўнага знішчэння канкурэнта на рынку краін СНД. А для МАЗа аб’яднанне з якім-небудзь з заходніх
аўтагігантаў было б больш карысным.
«Deutche Welle» (Германія)
Сэнсу ў стварэнні холдынгу МАЗа з КамАЗам з пункту гледжання вялікай карысці дадзенага праекта для беларускага боку незалежныя эксперты не бачаць. Па іх меркаванні, зліццё двух прадпрыемстваў можа
быць цікавым расійскаму заводу з пазіцыі росту біржавых каціровак акцый ці перспектыўнага знішчэння канкурэнта на рынку краін СНД. А для МАЗа аб’яднанне з якім-небудзь з заходніх
аўтагігантаў было б больш карысным.
«Deutche Welle» (Германія)
Бацька гарачыўся, яго распірала ад абурэння. Здавалася, яшчэ крыху — і ён загаворыць знаёмай яму мовай піўных падваротняў, дзе пагарджаюць усё замежнае і незразумелае. Але на тое ён і
Лукашэнка, каб сябе кантраляваць. І пераходзіць толькі на непарламенцкія выразы. «Пляваць я хацеў на ўсе іх каментары, — стомлена выдушыў з сябе Аляксандр Рыгоравіч, — гэта
злыя і непрыстойныя людзі». Камісар, аднак, Бацька. Добры і прыстойны чалавек. Такога злыдням ні з Захаду, ні з Усходу не знішчыць ніколі. Баіцца ён толькі свайго
«Тахрыра». Таму ў які раз за два апошнія месяцы, што прайшлі з 19 снежня, абяцае «апазіцыі» даваць «па галаве». Хоць навукоўцы папярэджваюць, што
працяглы страх прыводзіць да з’яўлення неўрозаў і іншых непрыемных для мужчын ускладненняў.
«Ежедневный журнал» (Расія)
Магчыма, камусьці ў Маскве і здавалася, што пасля разгону апазіцыйных выступаў у беларускай сталіцы і фактычнага разрыву кантактаў з Захадам Лукашэнка будзе больш гатовы на кампрамісы і пойдзе на
рашэнне прынцыповага для расійскага кіраўніцтва пытання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аднак на практыцы апынулася так, што беларускаму прэзідэнту няма куды спяшацца. Стаўленне да Лукашэнкі ў Маскве ўсё
адно не палепшылася, пра што сведчаць апошнія заявы Мядзведзева і Лаўрова. Але і ніякай альтэрнатывы зносінам з Лукашэнкам у расійскага кіраўніцтва ўсё адно няма, пра што сведчыць рашэнне пытання пра
субсідаванне беларускай эканомікі. Таму Лукашэнка можа дазволіць сабе ў чарговы раз адкласці пытанне пра прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, прычым на нявызначаны тэрмін. Расійскае
кіраўніцтва пасля заявы беларускіх парламентарыяў можа апеляваць непасрэдна да Лукашэнкі. Але нішто не замінае беларускаму прэзідэнту зноў нагадаць пра важнасць парламенцкага рашэння. І так
— да бясконцасці. Гэта мёртвая бясконцасць у адносінах з Расіяй і Захадам ужо стала сутнасцю беларускай знешняй палітыкі
Полит.ру (Расія)
Дзяржава, як кажуць аналітыкі, дазваляе моладзі любіць краіну толькі ў строга вызначаных ідэалагічных рамках пад чырвона-зялёнымі сцягамі і пад эгідай БРСМ. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
— самая масавая на сёння моладзевая арганізацыя, як сцвярджае міністэрства юстыцыі. Створаная па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі, беларускім прэзідэнтам яна аблашчана і ўзятая на поўнае
дзяржаўнае забеспячэнне. Толькі «аддачы ад укладзеных мільярдаў — на капейку», выказаў незадаволенасць сам Лукашэнка на нядаўняй нарадзе. Прэзідэнт заявіў, што моладзевая
палітыка ў краіне правалена з-за фармальнага падыходу.
ВВС (Вялікабрытанія)