Замежныя СМІ пра Беларусь: 30 красавіка - 6 траўня

Па меркаванні экспертаў, такія рэзкія заявы палітыкаў (словы А. Лукашэнкі на адрас кіраўніцтва ЕС і Украіны) пагражаюць перарасці ў гандлёвую вайну паміж нашымі краінамі. Могуць быць якія-небудзь дробныя брыдасці з боку Беларусі, накшталт забароны на ўвоз якога-небудзь тавару да іх ці да нас.

“Вечерние Вести (Украіна)

Па меркаванні экспертаў, такія рэзкія заявы палітыкаў (словы А. Лукашэнкі на адрас кіраўніцтва ЕС і Украіны) пагражаюць перарасці ў гандлёвую вайну паміж нашымі краінамі. Могуць быць якія-небудзь дробныя брыдасці з боку Беларусі, накшталт забароны на ўвоз якога-небудзь тавару да іх ці да нас.
“Вечерние Вести (Украіна)
Еўрапейскі Саюз на пачатку прэзідэнцкіх выбараў паабяцаў даць 3 мільярда еўра. Але пасля выбараў Лукашэнка жорстка здушыў пратэстны рух — і зараз ЕС і не думае аказваць яму фінансавую падтрымку. Застаецца Расія. У яе Лукашэнка просіць 3 мільярда долараў. Масква гатовая даць грошы пры ўмове, што Беларусь прыватызуе дзяржпрадпрыемствы, прычым самыя прыбытковыя з іх яна ахвотна прыбрала б сабе. З прычыны жудаснай эканамічнай сітуацыі Масква мае магчымасць усё больш збіваць кошты на жаданыя прадпрыемствы. Лукашэнка пачынае разумець, што сваім аддаленнем ад Захаду ён вырак сябе на тое, каб выконваць умовы Крамля.
“Die Welt (Германія)

Беларускую ўладу раз’юшвае, што хтосьці можа адкрыта казаць пра віну прэзідэнта Лукашэнкі, які сваімі бясконцымі рэпрэсіямі выклікае ў беларускім грамадстве атмасферу нянавісці і страху. Замест выкаранення прычын гэтай нянавісці ўлады толькі падліваюць смалы ў агонь і, як заўсёды, бачаць у журналістах чыннік усіх бед. Здаецца, у савецкай гісторыі мы і да Лукашэнкі з гэтай стылістыкай сустракаліся.
“Огонек (Расія)
Пра сур’ёзнасць намераў улады пасадзіць палітычных супернікаў на рэальныя тэрміны сведчаць папярэднія прысуды. На думку экспертаў, ніякіх істотных доказаў віны падчас судоў прад’яўлена не было. Сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, ужо нікога не дзівіць. Аляксандр Лукашэнка нават не спрабуе прытрымлівацца прыстойнасці і выконваць законы, прычым не толькі ва ўнутранай палітыцы, але і ў знешняй.
“Независимая газета (Расія)
Масква, карыстаючыся спрыяльным становішчам, пры дапамозе фінансавых уліванняў спрабуе дамагчыся “рэальнай інтэграцыі. Так, напрыклад, Масква прапанавала беларусам зрабіць нацыянальнай валютай расійскі рубель, праўда, без эмісійнага цэнтра ў Мінску. Аднак цяжка паверыць, што перспектыва эканамічнага і палітычнага ўключэння Беларусі ў склад Расіі падштурхне большасць беларусаў да супраціву мінскаму рэжыму.
“Frankfurter Allgemeine Zeitung (Германія)