Замежныя СМІ пра Беларусь: 3 - 10 чэрвеня

Аляксандру Лукашэнку ўдавалася быць ва ўладзе на працягу 17 гадоў, з большага дзякуючы яго здольнасці сутыкаць Расію і Захад. Такі прыём ён выкарыстоўваў на гэтым тыдні, звярнуўшыся да Міжнароднага валютнага фонду з просьбай даць крэдыт да васьмі мільярдаў долараў. Калі МВФ яго падтрымае, то ўзмацніць пазіцыю беларускага аўтакрата ў адносінах да Расіі, якая таксама прапанавала Мінску дапамогу, хоць з выкананнем цвёрдых умоў.

Аляксандру Лукашэнку ўдавалася быць ва ўладзе на працягу 17 гадоў, з большага дзякуючы яго здольнасці сутыкаць Расію і Захад. Такі прыём ён выкарыстоўваў на гэтым тыдні, звярнуўшыся да Міжнароднага валютнага фонду з просьбай даць крэдыт да васьмі мільярдаў долараў. Калі МВФ яго падтрымае, то ўзмацніць пазіцыю беларускага аўтакрата ў адносінах да Расіі, якая таксама прапанавала Мінску дапамогу, хоць з выкананнем цвёрдых умоў. Сябры МВФ з ЗША і Еўрапейскага Саюза наўрад ці падтрымаюць Беларусь у святле дзеянняў улады ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі пасля снежаньскіх выбараў, калі шматлікія актывісты і лідары апазіцыі атрымалі працяглыя турэмныя тэрміны. Гэта памяншае здольнасць Лукашэнка гандлявацца з Расіяй.
«Financial Times» (Вялікабрытанія)
Лукашэнка, незадаволены патрабаваннямі Расіі прадаць дзяржмаёмасць у абмен на крэдыты, звяртаецца па дапамогу ў МВФ. «Можна паспрачацца, ці варта МВФ наогул даваць крэдыты Беларусі. Новая праграма МВФ магла б зменшыць кантроль Лукашэнкі над эканомікай і заахвоціць канкурэнцыю. Пазіцыі Лукашэнкі на перамовах са МВФ будуць слабымі. А без рэформаў ёсць рызыка новых дэвальвацый, абвалу эканомікі і інфляцыі.
«The Wall Street Journal» (ЗША)

Беларусы развучыліся пратэставаць і прывыклі трываць. Але зараз усё насельніцтва на сваёй кішэні, на прыкладзе сваіх пустых халадзільнікаў пераканалася: сакрэтны пакт з уладай разарваны ў аднабаковым парадку. Насельніцтва не можа не задумацца пра тое, ці патрэбна яму такая ўлада. Не можа не задумацца пра палітыку. А ў тым, што гэты моцны, ганарлівы народ здольны на многае, сумнявацца не варта.
«Ведомости» (Расія)
«Тым часам любы шлях без выключэння да выйсця з крызісу абавязкова ўключае (як найважную частку!) той ці іншы пераход да сітуацыі, калі ўлада будзе кантраляваць зусім не ўсё. Але на скарачэнне сваёй усёабдымнай улады Лукашэнка не згодзен настолькі катэгарычна, што ніводны эксперт не возьмецца сёння прадказаць, да чаго можа прывесці антаганізм паміж патрабаваннямі эканамічнага разумнага сэнсу і настроямі прэзідэнта.
«Вести» (Расія)
Першы транш 3-мільярднага доларавага крэдыту (памер транша — 800 мільёнаў долараў) у Мінску чакаюць у бліжэйшыя два тыдні. Яшчэ пяць траншаў па 440 мільёнаў могуць пералічыць на працягу трох гадоў пры выкананні ўмоў стабілізацыі аплатнага балансу і падвышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі. Беларускія эксперты ўпэўнены, што ўмовы — невыканальныя.
ВВС (Вялікабрытанія)